Перайсці да зместу

Калумбія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калумбія
República de Colombia
Герб Калумбіі
Сцяг Калумбіі Герб Калумбіі

Дэвіз: «Libertad y Orden
(ісп.: «Свабода і парадак»
Гімн: «Oh, Gloria Inmarcesible!»
Дата незалежнасці 20 ліпеня 1810 (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова іспанская
Сталіца Багата
Найбуйнейшыя гарады Багата, Баранкілья
Форма кіравання Рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Іван Дуке Маркес
Марта Люсія Рамірэс
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
25-я ў свеце
1 141 748 км²
8,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

46 271 958 чал. (28-я)
40,53 чал./км²
Валюта Калумбійскі песа
Інтэрнэт-дамен .co
Код ISO (Alpha-2) CO
Код ISO (Alpha-3) COL
Код МАК COL
Тэлефонны код +57
Часавыя паясы -5

Калумбія (ісп.: Colombia), афіцыйная назва Рэспу́бліка Калу́мбія (ісп.: República de Colombia [reˈpuβlika ðe koˈlombja]) — краіна на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі. Сталіца — горад Багата. Мяжуе з Бразіліяй і Венесуэлай на ўсходзе, на поўдні — з Эквадорам і Перу, на захадзе — з Панамай. Абмываецца Карыбскім морам на поўначы і Ціхім акіянам на захадзе.

Знешні гандаль

[правіць | правіць зыходнік]

Экспарт — 38,5 млрд долараў ЗША (у 2008 годзе) — нафтапрадукты, кава, вугаль, нікель, смарагды, адзенне, бананы, кветкі.

Асноўныя пакупнікі — ЗША 38 %, Венесуэла 16,2 %, Эквадор 4 %.

Імпарт — 37,6 млрд долараў ЗША (у 2008 годзе) — прамысловае абсталяванне, транспартныя сродкі, спажывецкія тавары, хімікаты, паліва.

Асноўныя пастаўшчыкі — ЗША 29,2 %, Кітай 11,5 %, Мексіка 7,9 %, Бразілія 5,9 %.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]