Нью-Ёркская фондавая біржа
Нью-Ёркская фондавая біржа | |
---|---|
Тып | Фондавая біржа |
Размяшчэнне | ЗША: Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк |
Каардынаты | 40°42′24″ пн. ш. 74°00′41″ з. д.HGЯO |
Год заснавання | 17 мая 1792[1][2] |
Уладальнік | NYSE Euronext |
Валюта | Долар ЗША |
Капіталізацыя рынка акцый |
15 650,8 млрд долараў ЗША (на канец 2007 года) ▲ 1,5 % (да папярэдняга года) |
Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг | 2297 |
Біржавыя індэксы |
NYSE Composite Dow Jones Industrial Average |
Афіцыйны сайт | www.nyse.com |
Нью-Ёркская фондавая біржа (англ.: New York Stock Exchange, NYSE) — галоўная фондавая біржа ЗША, найбуйнейшая ў свеце. Сімвал фінансавай магутнасці ЗША і фінансавай індустрыі наогул. На біржы вызначаецца сусветна вядомы індэкс Доу-Джонса для акцый прамысловых кампаній (англ.: Dow Jones Industrial Average), а таксама індэксы NYSE Composite і NYSE ARCA Tech 100 Index.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Біржа заснавана 17 мая 1792 года, калі 24 нью-ёркскіх брокера, якія працавалі з фінансавымі прыладамі і складалі пагадненні, як і іх лонданскія калегі, у кавярнях (самая вядомая кавярня «Тонцін»), падпісалі «Пагадненне пад платанам» (Buttonwood Agreement) аб стварэнні Нью-Ёркскай фондавай біржы.
З 1975 года стала некамерцыйнай карпарацыяй, якая належыць сваім 1366 індывідуальным членам (гэты лік нязменны з 1953 года). Месцы членаў могуць прадавацца, кошт аднаго месца цяпер даходзіць да 3 мільёнаў долараў ЗША.
Напачатку сакавіка 2006 года NYSE завяршыла зліццё з электроннай біржай Archipelago Holdings і ўпершыню за сваю гісторыю прапанавала акцыі фундатарам, стаўшы, такім чынам, камерцыйнай арганізацыяй. Гандаль акцый NYSE Group вядзецца на самой біржы; капіталізацыя па стане на 5 снежня 2007 года склала $22,6 млрд.
Напачатку чэрвеня 2006 года было абвешчана пра будучае зліццё Нью-Ёркскай фондавай біржы з еўрапейскай фондавай біржай Euronext. Гэта зліццё адбылося 4 красавіка 2007 года [3]
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]На біржы здзяйсняюцца аперацыі з акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы больш за 3 тысяч (2008) кампаній. Агульная капіталізацыя кампаній, якія здзяйсняюць гандаль на NYSE, да канца 2006 г. склала $26,5 трлн.
Савет дырэктароў NYSE уключае старшыню, прэзідэнта, дзесяць членаў біржы і дзесяць прадстаўнікоў дзелавых колаў.
Будынак біржы размешчана на знакамітай вуліцы Уол-стрыт па адрасе Wall Street, 11.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы
- NYSE Group (кіруе NYSE і NYSE Arca)
- Фондавы рынак
- Біржавая ўгода
- NASDAQ
- Fortune 1000
- Хуаніта Крэпс
Зноскі
- ↑ Stock Exchanges — Бібліятэка Кангрэса. Праверана 25 красавіка 2022.
- ↑ The History of NYSE Праверана 25 красавіка 2022.
- ↑ Shares of NYSE Euronext begin trading, marking the beginning of the first truly global financial marketplace Архівавана 26 студзеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Нью-Ёркская фондавая біржа на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт NYSE
- Кароткая гісторыя і статыстыка NYSE Архівавана 18 чэрвеня 2010.