Suzuki
Suzuki | |
---|---|
Тып | kabushiki gaisha[d] |
Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
Заснаванне | 10 лютага 1909 |
Заснавальнікі | Міціо Судзукі |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | грузавы аўтамабіль, матацыкл, outboard motor[d], аўтамабіль, motorboat[d], electric generator[d], жыллё і Kei Car[d] |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Way of Life! і 小さなクルマ、大きな未来。 |
Даччыныя кампаніі | Maruti Suzuki[d], MAGYAR SUZUKI ZRT.[d], Suzuki Indomobil Motor[d], Pak Suzuki Motors[d], Suzuki Motor Gujarat[d] і Suzuki Motorcycle India Limited[d] |
Сайт | globalsuzuki.com (англ.) |
Suzuki Motor Corporation (яп.: スズキ株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Штаб-кватэра — у горадзе Хамамацу, прэфектура Сідзуока.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваная ў 1909 годзе Міціо Судзукі. Кампанія пачала сваю дзейнасць з выпуску мотаровараў і матацыклаў. У кастрычніку 1955 года выпусціла свой першы аўтамабіль — кей-кар Suzulight.
У 1959 годзе Suzuki пачала продаж машын на экспарт. У 1975 годзе ў Пакістане адкрыўся першы за межамі Японіі завод маркі па выпуску аўтамабіляў. У 1983 годзе было створана прадпрыемства ў Індыі, у 1992 годзе — у Венгрыі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1955—2023 гады па ўсім свеце было прададзена 80 мільёнаў аўтамабіляў. З гэтага ліку 36% былі прададзеныя ў Японіі, 10% у Еўропе, 13,5% у Азіі, 32,6% у Індыі і 7,8% у астатнім свеце. Найбольш папулярнай мадэллю з’яўляецца «Alto» (у мадэльным шэрагу з 1979 года), на якую прыпадае 20% ад гэтай колькасці[1].
- Вытворчыя пляцоўкі:
- Касай (Японія). Найбуйнейшы айчынны завод кампаніі. Адчынены ў 1970 годзе, а ў 1983 годзе быў пабудаваны другі корпус. Комплекс займае плошчу 1 191 000 кв. метраў, з якіх 477 000 — будынкі. Колькасць супрацоўнікаў — каля 2 490 чалавек. Выпускае малалітражныя аўтамабілі і невялікія пазадарожнікі: Alto, Wagon R, Spacia, Hustler, Jimny. Вытворчая магутнасць — больш за 400 000 аўтамабіляў у год. Таксама вырабляе лодачныя рухавікі[2].
- Эстэргам (Венгрыя). Пачаў дзейнасць ў 1992 годзе. У 2006 годзе з канвеера сышоў мільённы аўтамабіль, двухмільённы — у 2011. Станам на 2022 год выпускае аўтамабілі (красоверы Suzuki S-Cross і Vitara), матацыклы і лодачныя маторы. Колькасць супрацоўнікаў — каля 10 000 чалавек; вытворчая магутнасць — 170 000 аўтамабіляў у год[3].
Зноскі
- ↑ Suzuki Celebrates 80 Million Cumulative Sales Worldwide Since 1955 (англ.). motor1.com (6 кастрычніка 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
- ↑ Filippo Einaudi. Kosai, la seconda fabbrica Suzuki che produce Jimny per tutti (італ.). it.motor1.com (29 жніўня 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
- ↑ Filippo Einaudi. Auto, moto, fuoribordo: la fabbrica Ue di Suzuki che produce tutto (італ.). it.motor1.com (25 студзеня 2022). Праверана 6 кастрычніка 2023.