Nissan
Nissan Motor Co., Ltd. (яп.: 日産自動車株式会社) — японская кампанія, другі па велічыні аўтавытворца ў Японіі пасля Toyota.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Датай заснавання карпарацыі лічыцца 26 снежня 1933, калі ў выніку зліцця кампаній «Тобата імона» і «Ніхон саньё» была створаная новая кампанія, якая з 1 чэрвеня 1934 г. носіць назву «Нісан мотар» (па першых літарах назвы кампаніі «Ніхон саньё», «Японская прамысловасць»). У маі 1935 кампанія прыняла рашэнне аб развіцці гандлёвай маркі «Нісан». Маленькія машыны па-ранейшаму зваліся Datsun (з 1934 года пад гэтай маркай выпускаўся англійскі Austin 7), а вялікія — Nissan. Першая машына пад назвай Nissan была створана ў 1937 годзе — гэта была Nissan Model 70, які выпускаўся па ліцэнзіі амерыканскай кампаніі Graham-Paige[5].
Практычна да 1980-х гадах асновай мадэльнага шэрагу кампаніі былі розныя мадыфікацыі аўтамабіляў «Датсан», якія выпускаліся яшчэ да стварэння кампаніі (у 1983 годзе гэтая марка перастала існаваць).
У 1958 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у ЗША, а ў 1964 годзе «Нісан» стала першай японскай кампаніяй, якая ўвайшла ў дзясятку найбуйных аўта-імпарцёраў у ЗША. У 1962 годзе пачаліся пастаўкі аўтамабіляў у Еўропу.
Першая замежная зборачная вытворчасць «Нісан» была адчынена ў 1959 на Тайвані, цяпер замежная вытворчасць «Нісан» разгорнута ў 20 краінах.
У сярэдзіне 90-хх гадоў XX стагоддзя кампанія стала перажываць істотныя фінансавыя цяжкасці, з прычыны чаго яе кантрольны пакет у 1999 быў прададзены французскай Renault. Французскай кампаніі прыналежыць 44,4 % акцый «Нісана», а «Нісан» мае 15 % акцый Renault.
Уласнікі і кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]44,4 % акцый кампаніі прыналежаць французскай кампаніі Renault S.A.. Прэзідэнт і старэйшы выканаўчы дырэктар — Жан-Дамінік Cянар.
Вытворчыя пляцоўкі
[правіць | правіць зыходнік]У Японіі
[правіць | правіць зыходнік]Якагама
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты ў 1935 годзе з выпускам Datsun 14, комплекс ажыццяўляў вытворчасць як цэлых аўтамабіляў, так і кампанентаў. Пасля вайны было прынята рашэнне перанесці аўтамабільныя лініі на новы завод, а Якагаму спецыялізаваць на вытворчасці рухавікоў, падвесак і металічных дэталяў. Вырабляе кампаненты, якімі абсталёўваюць каля 470 000 аўтамабіляў у год[6].
Пачатак дзейнасці | 1935 |
---|---|
Лакацыя | Якагама, прэфектура Канагава, Японія |
Агульная плошча | 537 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | 3300 (станам на 2021 год) |
Прадукцыя | рухавікі, электрарухавікі, падвескі, кампаненты з каванага алюмінія і штампаванай сталі |
Апама
[правіць | правіць зыходнік]Завод пабудаваны ў 1961 годзе. Комплекс уключае таксама навукова-даследчы інстытут і выпрабавальны палігон. Першай выпусканай мадэллю стаў Nissan Bluebird серыі 410/411. У 1978 годзе завод вырабіў 5-мільённы, у 1992-м 10-мільённы, у 2007-м 15-мільённы аўтамабіль[7].
Дата пабудовы | 1961 |
---|---|
Лакацыя | Якосука, прэфектура Канагава, Японія |
Агульная плошча | 1 699 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | 3700 (станам на 2021 год) |
Вытворчая магутнасць | каля 240 000 машын у год |
Прадукцыя | Leaf, Note, Aura |
Татыгі
[правіць | правіць зыходнік]Комплекс Татыгі быў адчынены ў 1968 годзе. Першым заводам, які быў завершаны і запушчаны, быў завод па вытворчасці дэталяў з жалеза і алюмінію, а праз год пачалася зборка восяў. Яшчэ праз 2 гады на заводзе былі адкрыты лініі для выпуску гатовых аўтамабіляў.
Спецыялізуецца на выпуску прэміяльных і спартыўных мадэляў[8].
Дата пабудовы | 1968 (выпуск аўтамабіляў з 1971 года) |
---|---|
Лакацыя | Камінакава, прэфектура Татыгі, Японія |
Агульная плошча | 2 922 000 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | 5300 (станам на 2019 год) |
Вытворчая магутнасць | каля 250 000 машын у год |
Прадукцыя | Nissan Cima, Fuga, Skyline, 370Z, Failady, GT-R; Infiniti Q50, Q60, Q70 |
У Еўропе
[правіць | правіць зыходнік]Nissan Motor Ibérica
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе Nissan пачаў вытворчасць на заводзе ў Зона Франка (Барселона, Іспанія). Першай мадэллю, з якой стартаваў выпуск, стаў Nissan Patrol. У 80-я гады ў склад Nissan Motor Ibérica (NMISA) увайшоў штампавальны завод у Монкада-і-Рэшак . У 2016 годзе часткай NMISA стаў завод рам і падвесак у Сант-Андрэу-да-ла-Барка .
У 2021 годзе Nissan вырашыў зачыніць завод, 16 снежня была выраблена апошняя машына. За ўвесь час было выраблена 3 345 000 аўтамабіляў звыш 15 розных мадэляў[9].
Nissan Motor Manufacturing UK
[правіць | правіць зыходнік]Завод у Вялікабрытаніі быў пабудаваны ў горадзе Сандэрленд. Кантракт на выдзяленне пляцоўкі для будаўніцтва быў падпісаны ў 1984 годзе. Выбар месца быў абумоўлены вялікай колькасцю патэнцыйных супрацоўнікаў, якія страцілі працу на вугальных шахтах, размешчаных у гэтым раёне. Афіцыйнае адкрыццё адбылося 8 верасня 1986 года пры ўдзеле тагачаснай прэм'ер-міністра Маргарэт Тэтчэр і прэзідэнта Нісана Ютакі Куме[10].
У 1998 годзе была пабудавана ветраная электрастанцыя. Парк вырабляў да 5% неабходнай энергіі. У 2007 годзе выпрацоўка павялічылася да 6%, калі станцыя была пашыраны двума новымі генератарамі, што дало магчымасць скараціць выкіды CO2 на 4000 тон у год. Станам на май 2022 года ёсць 10 ветракоў, на 6,6 МВт магутнасці, да іх дадаўся сонечны парк з фотаэлектрычнымі панэлямі магутнасцю 4,75 МВт, давёўшы долю ўласнай вытворчасці энергіі да 20%.
Першым аўтамабілем, вырабленым на заводзе, стаў Nissan Bluebird. У дзевяностыя пачалася вытворчасць Primera і Micra. З 2015 па 2019 год, акрамя аўтамабіляў Нісан, таксама выпускаліся дзве мадэлі маркі Infiniti — Q30 і QX30. Цяпер фабрыка вырабляе мадэлі Qashqai, Juke, Leaf[11].
Дата пабудовы | 1986 |
---|---|
Лакацыя | Сандэрлэнд, Тайн і Уір, Паўночна-Усходняя Англія |
Агульная плошча | 3 237 500 кв. м. |
Колькасць супрацоўнікаў | >6000 |
Вытворчая магутнасць | звыш 500 000 машын у год |
Прадукцыя | Juke, Qashqai, Leaf |
У Паўночнай Амерыцы
[правіць | правіць зыходнік]У ЗША
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 годзе ў Смірне (штат Тэнесі) быў адкрыты першы завод Nissan у ЗША. Першапачаткова тут выпускалі пікапы Datsun, пазней да іх далучыліся седаны Sentra і Altima. Таксама выраблялі мінівэны Quest, пазадарожнікі Xterra, Pathfinder, Rogue, Murano, пікапы Frontier. У 2010—2012 гады быў пабудаваны завод па вытворчасці акумулятараў, дзякуючы чаму ў 2013 стартаваў выпуск электрамабіляў Nissan Leaf. Завод размешчаны на плошчы больш за 3,5 мільёнаў кв. м., з якіх 560 000 кв. м. занятыя будынкамі. Колькасць супрацоўнікаў — больш за 7000 чалавек. Гадавая вытворчая магутнасць складае каля 640 000 аўтамабіляў. Бягучы мадэльны шэраг (станам на 2023 год): Nissan Leaf, Maxima, Pathfinder, Rogue, Murano, Infiniti QX60[12].
Другі завод маркі ў штаце Тэнесі размешчаны ў Дэчардзе . Тут вырабляюць кампаненты і рухавікі[12].
У Мексіцы
[правіць | правіць зыходнік]Першы завод у Агуаскальентэсе быў адкрыты ў 1992 годзе. Для рынка Паўночнай Амерыкі тут выпускаюцца Sentra, Versa, Note, Kicks і March. Колькасць супрацоўнікаў — 7500 чалавек. Вытворчая магутнасць складае 375 000 аўтамабіляў у год[13].
У 2011 годзе альянс Renault-Nissan заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве з Daimler AG. Пасля гэтага пачалося будаўніцтва другога завода пад кіраваннем сумеснага прадпрыемства. Гэты другі комплекс, вядомы як «COMPAS» (Cooperation Manufacturing Plant Aguascalientes), пачаў дзейнасць у 2017 годзе. Тут вырабляюцца Infiniti QX50 і QX55, а таксама Mercedes-Benz A-класа (2018—2020) і Mercedes-Benz GLB. Колькасць супрацоўнікаў — 3600 чалавек. Вытворчая магутнасць складае 175 000 аўтамабіляў у год[13].
Зноскі
- ↑ а б в г д е https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2017/fr2017.pdf
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- ↑ https://web.archive.org/web/20211217021823/https://www.nissan-global.com/EN/COMPANY/PROFILE/
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р https://www.nissan-global.com/EN/DOCUMENT/PDF/FR/2016/fr2016.pdf
- ↑ Założenie Nissana (польск.). autocentrum.pl (1 чэрвеня 2019). Праверана 29 лістапада 2019.
- ↑ Filippo Einaudi. Yokohama, dagli esordi di Nissan alle batterie allo stato solido (італ.). it.motor1.com (4 кастрычніка 2022). Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ Filippo Einaudi. Oppama, dove Nissan produce auto elettriche anche "a benzina" (італ.). it.motor1.com (26 ліпеня 2022). Праверана 21 верасня 2022.
- ↑ Filippo Einaudi. Tochigi, nel polo d'eccellenza Nissan lavorano "i gran maestri" (італ.). it.motor1.com (22 ліпеня 2021). Праверана 22 верасня 2022.
- ↑ Nissan concludes industrial operations in Barcelona (англ.). europe.nissannews.com (16 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ Nissan otwiera pierwszą fabrykę w Europie (польск.). autocentrum.pl (8 верасня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ Filippo Einaudi. Sunderland, dalla Micra alla gigafactory a zero emissioni (італ.). it.motor1.com (31 мая 2022). Праверана 22 верасня 2022.
- ↑ а б Filippo Einaudi. Smyrna, la fabbrica che popolerà l'America di Nissan elettriche (італ.). it.motor1.com (18 красавіка 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Filippo Einaudi. Sapevate che qui Nissan produce anche delle Mercedes? (італ.). it.motor1.com (17 кастрычніка 2023). Праверана 17 кастрычніка 2023.